Спадчына: Лемяшэўскі Дзям’ян Рыгоравіч
Пятніца, 11 Ліпень 2025 09:23
2 ліпеня 2025 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Дзям’яна Рыгоравіча Лемяшэўскага (1945), заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь
Дзям’ян Рыгоравіч Лемяшэўскі нарадзіўся 2 ліпеня 1945 г. у в. Чорнава 2-е Пінскага раёна Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. Закончыў Лемяшэвіцкую сярэднюю школу і паступіў у Пінскае педагагічнае вучылішча, якое закончыў у 1964 г. З 1967 г. настаўнічаў у Хрыстабалавіцкай, Ласіцкай, Церабенскай школах раёна. Завочна закончыў філалагічны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1974).